У Беларусі на 9 студзеня абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі

Ілюстрацыйнае фота: "Магілёўскія ведамасці"
8 студзеня, Позірк. Штармавое папярэджанне аб небяспечных гідраметэаралагічных з’явах (чырвоны ўзровень небяспекі) абвешчана на 9 студзеня Белгідраметам.
Паведамляецца, што ў гэты дзень чакаюцца “складаныя ўмовы надвор’я: на большай частцы тэрыторыі моцны снег, ноччу па паўднёвым усходзе вельмі моцны снег”.
“У многіх раёнах завіруха, на дарогах снежныя заносы, узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с, уначы месцамі да 24 м/с. У Мінску 9 студзеня чакаецца моцны снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы, уначы — узмацненне ветру парывамі 15–20 м/с”, — гаворыцца ў паведамленні.
На 8 студзеня ўзровень небяспекі з’яўляецца аранжавым.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


