Мінск 10:26

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 8 студзеня

Фота: unsplash.com

8 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня.

Курс долара за вырас да 2,9550 рубля (+0,06%; +0,0018), юаня — да 4,2313 за 10 (+0,23%; +0,0099), расійскага рубля — да 3,6798 за 100 (+0,17%; +0,0063).

Таргі еўра ў апошні раз праводзіліся 19 снежня 2025 года, тады ён падаражэў да 3,465 (+0,08%; +0,0029).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай у росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: