Грамадзянін увёз у Беларусь партыю электроннай тэхнікі і віна без дакументаў — тавары вынятыя, будзе суд

10 студзеня, Позірк. Партыя дарагіх і падакцызных тавараў без дакументаў знойдзеная ў аўтамабілі 49-гадовага жыхара Брэсцкай вобласці, спыненым “пры правядзенні спецмерапрыемства” ў Бярозе, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мытнікі знайшлі ў яго “каля 90 бутэлек розных гатункаў элітнага віна, якія не былі маркаваныя ў вызначаным парадку акцызнымі маркамі і везліся без дакументаў”.
Акрамя таго, у мужчыны было знойдзена “77 адзінак дарагіх аднаплатных кампутараў, разумных наручных гадзіннікаў, гульнявых прыставак замежнай вытворчасці”.
“Мытнікі высветлілі, што ўсе тавары былі ўвезеныя ў Беларусь пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. Іх раздавалі часткамі на тэрыторыі Польшчы розным фізічным асобам, што дало магчымасць пазбегнуць выплаты мытных плацяжоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Агульны кошт грузу — больш за 100 тыс. рублёў (звыш 34 тыс. долараў).
Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйныя працэсы паводле ч. 2 арт. 15.1 (перамяшчэнне тавараў праз мытную мяэу ЕАЭС па-за вызначанымі заканадаўствам месцамі або ў нявысветленычас) і ч. 2 арт. 13.21 (незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захоўванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтых прадукцыі, спірту, сыравіны і алкагольных напояў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Тавары вынятыя да рашэння суда.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка13 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



