Сейм Польшчы падоўжыў на 60 дзён абмежаванне права замежнікаў прасіць прытулку на мяжы з Беларуссю
11 студзеня, Позірк. На чарговыя 60 дзён падоўжыў Сейм Польшчы абмежаванне права замежнікаў прасіць прытулку на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х польскі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.
Паводле яго слоў, галасаванне ў Сейме па гэтым пытанні прайшло “па просьбе ўрада”.
“Бяспека — прыярытэт”, — напісаў Кервіньскі.
Адлік папярэдняга 60-дзённага перыяду пачаўся 22 лістапада 2025 года.
Як паведамляў “Позірк”, пераважная большасць дэпутатаў Сейма Польшчы на пасяджэнні 7 лістапада падтрымала прапанову ўрада падоўжыць абмежаванне права замежнікаў звяртацца на мяжы з Беларуссю з хадайніцтвам пра наданне прытулку.
Урад тады аргументаваў сваю прапанову тым, што прычыны, з якіх было ўведзенае абмежаванне, не выпраўленыя: “Нягледзячы на пастаяннае і комплекснае ўзмацненне сіл і сродкаў, а таксама тэхнічнае забеспячэнне ў выглядзе мадэрнізацыі агароджы на мяжы з Беларуссю, захоўваецца міграцыйны ціск значнага маштабу, што робіць неабходным прыняцце мер для стабілізацыі ўнутранай сітуацыі ў Польшы”.
“У выніку агрэсіўных паводзін мігрантаў, якіх актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі беларускіх службаў, пагроза бяспецы супрацоўнікаў і салдат, што нясуць службу на ўчастку мяжы з Беларуссю, захоўваецца”, — лічыць орган выканаўчай улады.
На пачатку 2025 года папярэдні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які дазваляе не прымаць заявы пра наданне міжнароднай абароны на асобных участках мяжы, якія вызначае ўрад. Парламент падтрымаў гэты дакумент напрыканцы лютага.
Права замежнікаў прасіць на мяжы з Беларуссю пра наданне прытулку было абмежаванае распараджэннем урада ад 27 сакавіка. Пасля рашэнне падаўжалася ў траўні, ліпені, верасні, лістападзе і цяпер — у студзені.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта “паклікалі”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



