Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Эстоніі далейшыя крокі па вызваленні палітвязняў

16 студзеня, Позірк. Беларусы ў Эстоніі адчуваюць сябе бяспечна, пытанні дыяспары вырашаюцца “сістэмна”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 15 студзеня ў Вільнюсе на сустрэчы з міністрам замежных спраў гэтай дзяржавы Маргусам Цахкнам.
“Эстонцы выдатна разумеюць нашу барацьбу за свабоду і незалежнасць, бо самі прайшлі гэты шлях”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Бакі, як адзначаецца, “абмеркавалі сітуацыю з бяспекай у рэгіёне, падзеі ў Іране і Венесуэле, працэс і наступныя крокі па вызваленні палітвязняў, адносіны з ЗША, сумесныя ініцыятывы ў міжнародных арганізацыях, а таксама санкцыйную палітыку Еўрапейскага саюза”.
На думку Ціханоўскай, ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі “павінен захоўвацца датуль, пакуль працягваюцца рэпрэсіі і не пачнуцца сістэмныя змены ў Беларусі”.
Асобна была абмеркавана праца місіі дэмсіл у Таліне і магчымасць пашырэння яе дзейнасці на суседнія краіны, супрацоўніцтва з паўночнымі краінамі і Паўночна-Балтыйскай васьмёркай, удзел вызваленых палітвязняў у міжнародных канферэнцыях у Таліне, правядзенне канферэнцыі па Беларусі і працу над прызнаннем “пашпарта новай Беларусі”.
У сваю чаргу, як гаворыцца ў паведамленні, міністр запэўніў, што падтрымка дэмакратычных сіл з боку Эстоніі будзе працягвацца як на нацыянальным узроўні, так і ў рамках Еўрапейскага саюза”.
Эстонія была абраная ў Савет ААН па правах чалавека і плануе актыўна падымаць беларускае пытанне на гэтай пляцоўцы, сказаў ён.
Папярэдні раз Ціханоўская сустракалася з Цахкнам 21 лістапада 2025 года.
Ціханоўская: Адкрыццё прадстаўніцтва дэмсіл Беларусі ў Таліне — інвестыцыя ў агульную еўрапейскую будучыню
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год грузаперавозкі знізіліся на 2,6% (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года прамвытворчасць скарацілася на 1,8%, год таму быў рост на 5,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь дзевяць месяцаў запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з сямі асноўных паказчыкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



