Мінск 14:49

Долар і юань патаннелі на апошніх таргах тыдня

Фота: unsplash.com

16 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 студзеня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,9001 рубля (-0,23%; -0,0067), юаня — да 4,1516 за 10 (-0,49%; -0,0204).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7176 за 100 (+0,09%; +0,0032).

Таргі еўра не праводзіліся. 15 студзеня ён патаннеў да 3,3910 (-0,43%; -0,0148)

На гэтым працоўным тыдні (12–16 студзеня) каціроўка еўра знізілася на 2,14% (з 3,465 да 3,391), долара — на 1,18% (з 2,9345 да 2,9001), юаня — на 1,33% (з 4,2077 да 4,1516 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,37% (з 3,704 да 3,7176 за 100).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025 года паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: