Мінск 12:44

17-гадовая дзяўчына траўмаваная ў Мінску глыбай снегу, якая ўпала з даху, узбуджана крымінальная справа

Відэа: СК Стоп-кадр: “Позірк”

18 студзеня, Позірк. Аб траўмаванні ў Мінску 17-гадовай дзяўчыны паведамляе Следчы камітэт.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 17 студзеня. Паводле даных СК, на непаўналетнюю з даху гандлёвага цэнтра Dana Mall звалілася глыба снегу і наледзі. Дзяўчына шпіталізаваная.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, з удзелам экспертаў праводзіўся агляд, фіксавалася следавая карціна.

“Паводле папярэдніх даных следства, у гэты час у гандлёвым цэнтры праводзілася ачыстка даху ад снегу і наледзі. Месца магчымага сходу снегу належным чынам агароджанае не было”, — гаворыцца ў паведамленні.

Узбуджана крымінальная справа паводле арт. 155 КК (прычыненне цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці).

“Асаблівая ўвага падчас расследавання будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі траўміраванню непаўналетняй”, — адзначылі ў ведамстве.

Падзяліцца: