Трэці раз з пачатку года за суткі ад агню загінулі рэкордныя восем чалавек

18 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 17 студзеня да 6:00 18 студзеня 2026 года) на пажарах у Беларусі загінула восем чалавек, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Магілеўскім раёне ахвярамі агню сталаі чатыры чалавекі, у Гродзенскай вобласці — два (абодва ў Ваўкавыскім раёне), у Мінскай — таксама два (у Бярэзінскім і Вілейскім раёнах).
Восем ахвяр — рэкордная сутачная колькасць смерцяў ад агню сёлета. Раней столькі ж фіксавалася 16 і 13 студзеня.
Паводле звестак МНС, з пачатку 2026 года ў Беларусі адбылося 508 пажараў (+70,5% да аналагічнага перыяду 2025-га, калі было 298), ад агню загінула 70 чалавек (+59,1%; 44), траўмавана — 33 (+50%, 22), выратавана — 33 (+73,7%; 19).
Пры гэтым ведамства працягвае карэктаваць статыстыку смяротнасці ў бок змяншэння. Апошні такі выпадак зафіксаваны 17 студзеня.
Раней МНС тлумачыла перыядычную карэкціроўку даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


