На атракцыёне ў Магілёве загінуў 18-гадовы стажор

1 траўня, Позірк. У Магілёве ўдзень 1 траўня загінуў 18-гадовы хлопец, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, стажор, які праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёнаў, дапамагаў наведвальніку бяспечна пакінуць карусель і “не зафіксаваў працоўны механізм”.
“У гэты момант яго зачапіла рухомая частка атракцыёну. У выніку ён атрымаў цяжкую траўму галавы, ад якой памёр”, — гаворыцца ў паведамленні.
Следчы са спецыялістамі Дзяржкамітэта судовых экспертыз аглядае месца здарэння. Каб аднавіць храналогію падзей, апытваюцца відавочцы і адміністрацыя парка.
“Забіраюцца эксплуатацыйная дакументацыя на атракцыён і журналы інструктажоў па тэхніцы бяспекі і ахове працы. Плануецца прызначэнне комплексу экспертных даследаванняў”, — адзначае СК.
Асноўная версія, чаму адбылася трагедыя, — парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі.
Справай займаецца Магілёўскі міжраённы аддзел СК.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка

