На фоне выхаду Пачобута на волю АПК заклікаў працягваць ціск на Лукашэнку і працу па вызваленні палітвязняў

1 траўня, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) вітаў вызваленне журналіста Анджэя Пачобута, за якое “супольна выступалі польскія ўлады і грамадскія дзеячы, еўрапейскія структуры, беларускія дэмакратычныя сілы і актывісты”.
У заяве з гэтай нагоды АПК адзначыў, што “перамовы былі арганізаваныя пры вырашальнай ролі Злучаных Штатаў і намаганнях Польшчы”.
“Вызваленне Анджэя Пачобута не змяняе сутнасці рэжыму, які яго зняволіў, — падкрэсліла палітычная структура. — Яно стала магчымым на фоне працяглага міжнароднага ціску, які ажыццяўляецца Еўрапейскім саюзам і ЗША ў дачыненні да незаконных уладаў у Беларусі за няспынныя маштабныя рэпрэсіі супраць беларускага грамадства”.
АПК лічыць “найважнейшым прыярытэтам працягваць працу”, скіраваную на вызваленне “ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, колькасць якіх перавышае 900 чалавек”.
Кабінет заклікаў партнёраў у дэмакратычных краінах не забывацца на тое, што ў Беларусі “працягваюцца самыя маштабныя ў гісторыі Еўропы XXI стагоддзя палітычныя рэпрэсіі”, “колькасць ахвяр рэпрэсій налічвае сотні тысяч чалавек”.
“[Аляксандр] Лукашэнка падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, у сувязі з чым распачатае адпаведнае афіцыйнае расследаванне пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, — гаворыцца ў заяве. — Адначасова Лукашэнка падазраецца ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей-сірот з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь, а таксама ў здзяйсненні акта агрэсіі супраць Украіны. Не спыняецца і гібрыдная агрэсія ў дачыненні да краін — суседзяў Беларусі, членаў Еўрапейскага саюза”.
“Мы заклікаем Еўрапейскі саюз працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі і не ажыццяўляць камунікацыю з дыктатарам без удзелу дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы падтрымліваем высновы Еўрапейскага саюза ад 19 лютага 2024 года з заклікам да функцыянальных уладаў Беларусі распачаць сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі часткамі беларускага грамадства. Будучыню Беларусі нельга вырашаць без беларусаў”, — падкрэсліў АПК.
Пра вызваленне і вываз з Беларусі ў Польшчу Анджэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ паводле схемы “пяць на пяць”. На польскай тэрыторыі журналіста сустрэў прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



