Мінск 16:59

Мытня выявіла замежныя тавары на 20 тыс. долараў, бязмытна ўвезеныя ў Беларусь нібыта для асабістага карыстання

Фота: прэс-служба ДМК

1 траўня, Позірк. Супрацоўнікі Брэсцкай мытні спынілі на дарозе М1 мікрааўтобус “Фальксваген” з 264 адзінкамі розных замежных тавараў, бяспошлінна ўвезеных у Беларусь па частках пад выглядам тавараў для асабістага карыстання, паведаміла 1 траўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Кошт грузу — бытавой тэхнікі, будаўнічых інструментаў, дзіцячага адзення і цацак — перавышае 56 тыс. рублёў (каля 20 тыс. долараў).

Паводле інфармацыі ведамства, партыя гэтых тавараў была прызначаная для “незаконнай рэалізацыі” ў Расіі.

Распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП, які прадугледжвае штраф — да 30 базавых велічыняў (1.350 рублёў) з магчымай канфіскацыяй тавару.

Падзяліцца: