На пажары пад Магілёвам загінулі чатыры чалавекі — у тым ліку мужчына і дзве яго дачкі

18 студзеня, Позірк. Падрабязнасці пажару з гібеллю людзей у Магілёўскім раёне паведаміў Следчы камітэт.
“Позна ўвечары 17 студзеня ў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні прыватнага жылога дома ў вёсцы Вялікае Хонава. Пры ліквідацыі пажару ратавальнікі знайшлі парэшткі чатырох чалавек. Папярэдне, сярод загінулых — 65-гадовы мужчына, яго дачкі (29 і 33 гады), а таксама 30-гадовы жыхар суседняй вёскі. Яшчэ адна жанчына, 61-гадовая гаспадыня дома, здолела самастойна выбрацца з падпаленай пабудовы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдніх звестак, напярэдадні ў доме “праходзіла застолле з нагоды вяртання знаёмага дачок, які нядаўна прыехаў з заробкаў”.
“У дзень трагедыі загінулыя набылі ў мясцовай краме спіртныя напоі і свечкі — электрычнасць у доме была адключаная за нясплату”, — адзначае СК.
Паведамляецца, што на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група: праведзены агляд, зафіксавана следавая карціна, прызначана правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў.
“Паводле адной з версій, прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні. Усе абставіны будуць устаноўленыя Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта падчас праверкі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Аб пажары ў Магілёўскім раёне з гібеллю чатырох чалавек паведамлялася 18 студзеня ў сутачнай зводцы МНС.
Усяго за мінулыя суткі ад агню загінула восем чалавек. Гэта паўтарэнне рэкордных паказчыкаў з пачатку года, раней столькі смерцяў фіксавалася 16 і 13 студзеня.
Паводле звестак МНС, з пачатку 2026 года ў Беларусі адбылося 508 пажараў (+70,5% да аналагічнага перыяду 2025-га, калі было 298), ад агню загінула 70 чалавек (+59,1%; 44), траўмавана — 33 (+50%, 22), выратавана — 33 (+73,7%; 19).
Пры гэтым ведамства працягвае карэктаваць статыстыку смяротнасці ў бок змяншэння. Апошні такі выпадак зафіксаваны 17 студзеня.
Раней МНС тлумачыла перыядычную карэкціроўку даных тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не праз пажар. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі зафіксавана яшчэ сем тэмпературных антырэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвесттаварамі перавысіла 800 млн долараў, год таму яно было дадатным (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год амаль на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень маразоў на беларускіх метэастанцыях перакрыта 17 тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


