Мінск 13:59

За тыдзень Беларусь у бязвізавым парадку наведала 2.274 еўрапейцы

Ілюстрацыйнае фота: Дзяржпагранкамітэт

19 студзеня, Позірк. З 12 па 19 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 2.274 грамадзяніны еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 1.998), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

За апошні тыдзень у Беларусь прыбыло 726 грамадзян Літвы (643), 747 грамадзян і неграмадзян Латвіі (619), 480 грамадзян Польшчы (396), 321 грамадзянін іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (340).

Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.263.696 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 406.595 замежнікаў, з Літвы — 664.374, з Польшчы — 133.716. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехала 59.011 чалавек.

Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.

9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

Падзяліцца: