Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў у МЗС Іспаніі праблемы беларускай дыяспары

19 студзеня, Позірк. Існыя праблемы беларусаў у Іспаніі і магчымыя шляхі іх вырашэння абмяркоўваліся на сустрэчы ў Мадрыдзе дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага і дзяржсакратара па замежных і міжнародных справах пры іспанскім МЗС Дыега Марцінесам Беліа.
Як паведаміў 18 студзеня офіс беларускага дэмакратычнага лідара, на перамовах гаворка ішла пра прызнанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў для тых, хто не можа вярнуцца на радзіму, каб іх абмяняць, а таксама пра распрацоўку нацыянальных рэкамендацый для іспанскіх ведамстваў пры разглядзе працэдур легалізацыі.
“Дзяржаўны сакратар пацвердзіў, што разумее складанасць узнятых пытанняў і надае ім асабістую ўвагу. Ён выказаў гатоўнасць падтрымаць іх урэгуляванне і накіраваць адпаведныя звароты ў падтрымку беларусаў у Іспаніі”, — сцвярджаецца ў паведамленні.
Бакі таксама вызначылі “ключавыя напрамкі супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, закранулі гуманітарныя пытанні, сітуацыю з палітычнымі зняволенымі і санкцыйную палітыку Еўрасаюза і Іспаніі ў дачыненні да рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі”.
Асобна абмяркоўвалася пытанне пра адкрыццё прадстаўніцтва дэмсіл Беларусі ў Мадрыдзе, якое магло б стаць “важным цэнтрам каардынацыі дзейнасці беларускага прадстаўніцтва і падтрымкі беларусаў у Іспаніі”.
“Наша гутарка цягнулася амаль тры гадзіны… Мы дамовіліся пра канкрэтныя далейшыя крокі па магчымасцях падтрымкі беларусаў, якія жывуць у Іспаніі. Дыега Марцінес запэўніў, што Міністэрства замежных спраў працягне аказваць садзейнічанне ў прасоўванні і вырашэнні гэтых пытанняў сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі”, — цытуе Кучынскага офіс Ціханоўскай.
У рамках візіту дарадца і будучы кіраўнік місіі дэмсіл Таццяна Марыніч сустрэліся з парламентарыямі, каб “абмеркаваць магчымыя шляхі далейшай супрацы і падтрымкі беларускай супольнасці”.
Апрача падтрымкі беларускай дыяспары ў Іспаніі адным з кірункаў будучай працы місіі стане “гуманітарная дапамога ў рэабілітацыі былых беларускіх палітвязняў”.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


