Наступствы аварыі на цеплавой магістралі ў Мінску ліквідуюць “на працягу дня” — Мінгарвыканкам

19 студзеня, Позірк. “На працягу сённяшняга дня ўсе неабходныя мерапрыемствы” па ліквідацыі наступстваў аварыі на цеплавой магістралі ў сталіцы “будуць завершаныя”, вынікае з паведамлення прэс-службы Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі сталічных уладаў, “на месца лакалізацыі аварыі” прыбыў кіраўнік горада Уладзімір Кухараў. Яму “паведамілі пра работы, якія праводзяцца цяпер”.
“Установы сацыяльнай сферы працуюць у штатным рэжыме і знаходзяцца пад кантролем. Жыхарам прыватных дамоў, якія знаходзяцца ў зоне аварыі, будзе аказанае садзейнічанне”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пра аварыю на ўчастку цеплавой магістралі № 41 паведаміла ранкам 19 студзеня дзяржпрадпрыемства “Мінскэнерга”. Адзначалася, што праз гэта “адбылося зніжэнне тэмпературы цепланосбіта часткі спажыўцоў” у Фрунзенскім, Маскоўскім, Цэнтральным, Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы.
Неўзабаве пасля таго як пра гэта стала вядома, намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі — начальнік аддзела энергетыкі гэтага ўпраўлення Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі заявіў, што тэмпература цепланосбіта ў цепласяцях, паводле папярэдніх ацэнак, “на працягу пары гадзін” будзе ўзнятая “да нармаваных значэнняў”, “праблема будзе ліквідаваная”.
Праз гадзіну генеральны дырэктар “Мінскэнерга” Павел Гарудка паведаміў, што пашкоджанне на цеплавой магістралі, праз якую адбылося “зніжэнне параметраў цепланосбіта” ў шэрагу раёнаў сталіцы, “было хутка лакалізаванае”.
“Разгорнутыя пікава-рэзервовыя кацельні па горадзе Мінску — у некалькіх раёнах, яны былі выведзеныя на ўласны контур і пачалі аператыўна распачынаць аднаўленне параметраў цепланосбіта — такіх, як ціск і тэмпература. На гэты момант усе кацельні працуюць ва ўласным контуры, тэмпература цепланосбіта расце. На працягу найбліжэйшай пары гадзін тэмпературны рэжым будзе адноўлены”, — сказаў ён.
Аварыя здарылася на фоне марозу ў сталіцы.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



