Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня

19 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 студзеня 2026 года.
Курс долара вырас да 2,9027 рубля (+0,09%; +0,0026), юаня — да 4,1571 за 10 (+0,13%; +0,0055), расійскага рубля — да 3,7177 за 100 (+0,003%; +0,0001).
Таргі еўра не праводзіліся. 15 студзеня ён патаннеў да 3,3910 (-0,43%; -0,0148)
На мінулым працоўным тыдні (12–16 студзеня) каціроўка еўра знізілася на 2,14% (з 3,465 да 3,391), долара — на 1,18% (з 2,9345 да 2,9001), юаня — на 1,33% (з 4,2077 да 4,1516 за 10); расійскага рубля вырасла на 0,37% (з 3,704 да 3,7176 за 100).
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м – чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



