Ціханоўская выказала спачуванні блізкім загінулых у чыгуначнай аварыі на поўдні Іспаніі

19 студзеня, Позірк. Шчырыя спачуванні сем’ям, якія страцілі сваіх блізкіх у чыгуначнай аварыі напярэдадні ўвечары на поўдні Іспаніі, выказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Мае думкі зараз з народам Іспаніі пасля жахлівай чыгуначнай катастрофы ў Адамузе, Кардова”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
18 студзеня ў 19:45 ля горада Адамуз у Андалусіі (непадалёк ад горада Кардова на поўдні Іспаніі) сутыкнуліся два высакахуткасныя цягнікі. Паводле даных іспанскіх уладаў, на якія спасылаецца ВВС, у выніку крушэння загінула сама меней 39 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.
Гэта найбуйнейшая чыгуначная катастрофа ў краіне за больш як дзесяцігоддзе. Цягнікі сышлі з рэек на прамым участку шляху, які нядаўна быў адрамантаваны.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
