Колькасць пажараў і смерцяў на іх у гадавым вымярэнні вырасла амаль удвая

20 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 19 студзеня да 6:00 20 студзеня) ахвярамі агню ў Беларусі стала сем чалавек, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Два чалавекі загінула на пажары ў Гродзенскім раёне, па адным — у Пастаўскім (Віцебская вобласць), Чэрвеньскім (Мінская вобласць), Кобрынскім (Брэсцкая вобласць), Ельскім (Гомельская вобласць). Яшчэ адзін чалавек памёр у Асіповіцкім раёне (Магілёўская вобласць) — верагодна, у бальніцы, ад атрыманых раней траўмаў, бо напярэдадні ў гэтай мясцовасці пажараў не было.
Ад пачатку года ў Беларусі ад агню загінула 82 чалавекі — на 82,2%, або ў 1,82 раза, больш, чым за той жа перыяд 2025-га (45). За няпоўныя дзве дэкады ў краіне адбылося 625 пажараў (+88,8% да леташняга перыяду; 331), на якіх траўмаваны 41 чалавек (+57,7%; 26), выратаваны — таксама 41 (+95,2%; 21).


- Грамадства, ПалітыкаПасля 12 спакойных дзён Літва зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

