Зяленскі не ўяўляе, як Украіна можа супрацоўнічаць з Беларуссю і РФ у рамках “Савета міру” Трампа

20 студзеня, Позірк. Украіна атрымала запрашэнне далучыцца да “Савета міру”, стварэнне якога ініцыяваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі.
Разам з тым, паводле інфармацыі агенцтва “Укрінформ”, палітык не ўяўляе, як Украіна будзе супрацоўнічаць у адным органе з Беларуссю і Расіяй.
“Расія — наш вораг, Беларусь — іх саюзнік, — сказаў ён. — Пакуль што для мяне вельмі складана ўявіць, як мы з Расіяй можам быць разам у тым ці іншым савеце. І гэта не тычыцца гэтага “Савета міру”. Проста Расія — гэта пра “Савет вайны”. І Беларусь разам з імі, а менавіта рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі”.
Паводле інфармацыі заходніх СМІ, ЗША запрасілі далучыцца да “Савета міру” каля 50 дзяржаў.
Напярэдадні прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў паведаміў, што на адрас Лукашэнкі паступіў асабісты зварот Трампа, у якім Мінску “ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Савета міру — новай міжнароднай арганізацыі”.
“Мы высока цэнім, што амерыканскі бок бачыць Беларусь, і гэта наўпрост абазначана ў тэксце звароту, як дзяржаву, гатовую ўзяць на сябе высакародную адказнасць за пабудову трывалага міру, і весці за сабой сілай прыкладу, інвеставаць у бяспечную і квітнеючую будучыню для будучых пакаленняў”, — адзначыў прадстаўнік МЗС.
Прапанова разглядаецца ў Мінску “як прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту кіраўніка беларускай дзяржавы”.
Паводле інфармацыі Варанкова, пра прапанову паведамлена Лукашэнку, яна “ўспрынятая ім станоўча”.
15 студзеня Трамп абвясціў пра фармаванне “Савета міру”, які будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. Стварэнне гэтай структуры ўваходзіць у мірны план амерыканскага лідара для Газы нараўне з размяшчэннем міжнародных сіл.
Узначаліць орган сам прэзідэнт ЗША. Было заяўлена, што ў яго ўстаноўчую выканаўчую раду апрача самога Трампа ўвойдуць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, спецпрадстаўнік ЗША па Блізкім Усходзе Стывен Уіткаф, зяць Трампа Джарэд Кушнер, былы прэм’ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр, намеснік дарадцы па нацыянальнай бяспецы ЗША Роберт Гэбрыэл, кіраўнік Сусветнага банка Аджай Бангка і інвестар Марк Роўэн.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


