Зяленскі — Еўропе: Ніхто не дапамог народу Беларусі ў 2020 годзе, і цяпер “Орешник” дастае да большасці еўрапейскіх сталіц

22 студзеня, Позірк. “Калі ты адмаўляешся дапамагаць народу, які б’ецца за свабоду, наступствы вяртаюцца, і яны заўсёды негатыўныя. Беларусь у 2020 годзе — гэта прыклад”. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы 22 студзеня на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе (Швейцарыя).
“Ніхто не дапамог яе народу, і цяпер расійскія ракеты “Орешник“ разгорнутыя ў Беларусі і дастаюць да большасці еўрапейскіх сталіц“, — адзначыў Зяленскі.
На яго думку, гэтага не адбылося б, калі б беларускі народ атрымаў перамогу ў 2020 годзе. “І мы гаварылі сваім еўрапейскім партнёрам шмат разоў: дзейнічайце проста зараз супраць гэтых ракет у Беларусі. Ракеты ніколі не бываюць проста дэкарацыяй. Але Еўропа дагэтуль у “рэжыме Грэнландыі” (слабая рэакцыя на імкненне ЗША анэксаваць гэты дацкі востраў. — “Позірк“.): можа, калісьці нехта нешта зробіць”, — заявіў украінскі кіраўнік.
Галоўнай тэмай звароту кіраўніка ўкраінскай дзяржавы да ўдзельнікаў стала нерашучасць краін заходняй дэмакратыі ў дачыненні да дыктатараў і дыктатарскіх рэжымаў.
У якасці прыкладу Зяленскі прывёў створаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам “Савет міру“, куды былі запрошаныя як і Украіна, так і Расія з Беларуссю, “хоць вайна не спынілася“, “нават няма спынення агню”. “Еўропа нават не сфармулявала адзіную пазіцыю адносна амерыканскай ідэі”, — адзначыў прэзідэнт.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


