У рамках праверкі арміі Лукашэнка загадаў вайскоўцам падцягвацца на перакладзіне

25 студзеня, Позірк. У рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл срод іншага ацэньваецца “ўзровень фізічнай падрыхтоўкі асабовага складу асобнага механізаванага батальёна”, паведаміла 25 студзеня Міністэрства абароны.
“Сёння гвардзейцы правяраемага падраздзялення выконваюць падцягванні на перакладзіне”, — адзначае ведамства.
Гэта этап праверкі, як заяўляецца, дазваляе “аб’ектыўна ацаніць фізічную цягавітасць і гатоўнасць вайскоўцаў да выканання задач па прызначэнні”.
Паводле слоў прадстаўніка Савета бяспекі Сяргея Брэзінскага, па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі “на кантрольныя заняткі вынесеныя два нарматывы: на сілу — падцягвання на перакладзіне, і на цягавітасць — марш-кідок у складзе падраздзялення на пяць кіламетраў”.
“Галоўная мэта кантрольных заняткаў — ацаніць узровень фізічнай падрыхтаванасці вайскоўцаў асобнай механізаванай брыгады. На заняткі прыцягваецца 100% асабовага складу”, — сказаў чыноўнік.
Лукашэнка, дадаў ён, надае “асаблівую і першарадную ўвагу фізічнай падрыхтоўцы, якую ён разглядае як заклад баяздольнасці Узброеных сіл ва ўмовах напружанасці”. Менавіта таму абраныя “самыя складаныя нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы”, сказаў Брэзінскі.
“Сёння мы прымаем падцягванне на перакладзіне. Папярэднія вынікі паказваюць, што вайскоўцы добра падрыхтаваныя. Узровень сілы асабістага складу знаходзіцца ў годным стане”, — заявіў ён.
24 студзеня паведамлялася, што ў рамках праверкі УС у баявую гатоўнасць у абыход міністра абароны прыведзена механізаванае злучэнне.
“Хацелася б акцэнтаваць увагу, што гэтая праверка праходзіць па-асабліваму — выпрацавана новая сістэма, — заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. — Прэзідэнтам краіны прынятае рашэнне — наўпрост, абыходзячы Міністэрства абароны, абыходзячы міністра абароны, было ўручанае распараджэнне праз дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі камандзіру механізаванай брыгады на прывядзенне вайсковай часці ў баявую гатоўнасць”.
“Галоўнакамандуючы кожны дзень трымае на асабістым кантролі парадак правядзення гэтай праверкі, заслухоўвае дзяржаўнага сакратара пра асаблівасці, пра тое, як асабовы склад дае рады атрыманым задачам, дае адпаведныя ўказанні, таму міністр абароны ніяк не можа паўплываць на гэты ход праверкі. Натуральна, [ён] адсочвае гэтыя мерапрыемствы”, — дадаў Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка “на самым жорсткім кантролі трымае ход праверкі”, таму што “ваенна-палітычная абстаноўка і ўсё, што складаецца сёння ў свеце, вызначаюць асаблівыя патрабаванні да баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей, да пастаяннай гатоўнасці і здольнасці выканаць адпаведныя задачы па абароне Рэспублікі Беларусь”.
Паводле інфармацыі Мінабароны, 23 студзеня адзін з механізаваных батальёнаў здзейсніў марш — больш за 50 кіламетраў па перасечанай мясцовасці — “ва ўмовах прымянення дыверсійна-выведніцкіх груп праціўніка”.
Чарговая раптоўная праверка Узброеных сіл пачалася 16 студзеня. Тады Вальфовіч паведаміў, што яна “будзе насіць комплексны характар і складацца з некалькіх этапаў”. Чыноўнік падкрэсліў, што праверка праводзіцца ў тым ліку з “улікам досведу спецыяльнай ваеннай аперацыі” (так расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады ўлады называюць расійскую агрэсію ва Украіне) і “яго ўкаранення ў войскі”.
Паводле слоў Вальфовіча, Лукашэнка “асабіста будзе браць удзел у ходзе гэтай праверкі, але якія часткі і ў які час, ён вызначыць сам”.
Папярэдняя “раптоўная праверка” УС праводзілася ў кастрычніку 2025 года.
Рэжым Лукашэнкі практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (апрача ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 25 студзеня — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства



