Наўседа: Новыя арышты на фоне вызвалення палітвязняў — гэта гісторыя, якая не мае канца

26 студзеня, Позірк. Вызваленне палітвязняў — абавязковая, але недастатковая ўмова выхаду беларускага рэжыму з ізаляцыі, вынікае з заяў прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўнікамі Польшчы Каралем Наўроцкім і Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 студзеня ў Вільнюсе.
“Наколькі я разумею дзеянні Аляксандра Лукашэнкі, ён хоча зрабіць больш цёплымі стасункі з ЗША. Аднак гэта (палітычныя рэпрэсіі. — “Позірк“.) — толькі адна з прычын санкцый, якія ўвёў Еўрапейскі саюз у дачыненні да Беларусі. Яны былі не толькі праз тое, што Беларусь масава саджае ў турмы палітвязняў”, — падкрэсліў Наўседа.
Ён канстатаваў, што некаторых з іх выпускаюць, “але ў той жа момант саджаюць іншых“. “Таму гэта гісторыя, якая не мае канца”, — заявіў прэзідэнт Літвы.
Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што Беларусь — “вельмі актыўны ўдзельнік агрэсіі супраць Украіны і хаўруснік Расіі“. “Спадар Зяленскі можа навесці вельмі шмат прыкладаў, як вайна арганізуецца з Беларусі, дзе Расія паводзіць сябе, нібы на сваёй зямлі, дзе яна можа планаваць і здзяйсняць вайсковыя аперацыі супраць Украіны“, — сказаў Наўседа.
“Беларусь, — працягнуў ён, — вельмі вялікая крыніца рызыкі і з іншых прычын. Мы ведаем, што яны афіцыйна заявілі аб дыслакацыі [расійскай] сістэмы “Орешник” у Беларусі, таксама распаўсюджваецца інфармацыя аб [расійскай] тактычнай ядзернай зброі, аб будаўніцтве новых атамных рэактараў. Мы ведаем, што Астравецкая АЭС была пабудаваная з пэўнымі праблемамі бяспекі. І гэта вельмі вялікая небяспека для рэгіёну”.
“Таму, калі мы гаворым толькі пра гэты элемент (вызваленне палітвязняў. — “Позірк“.), зразумела, што гэта крок наперад, але мы павінны казаць значна шырэй аб тым, што Беларусь павінна быць нармальнай, цывілізаванай дзяржавай, якая павінна перастаць быць памагатай Расіі і вярнуцца да нармальных дэмакратычных стандартаў“, — заявіў літоўскі прэзідэнт.
* Выкарыстаны відэазапіс, апублікаваны Офісам прэзідэнта Украіны

- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНовы амбасадар Беларусі ў РФ Селіверстаў: Дынаміка рэалізацыі сумесных праектаў не надта высокаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 25 дзён не фіксуе нелегальных мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
