Лукашэнка прызначыў Селіверстава амбасадарам у РФ з парушэннем нормаў міжнароднага права

26 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня прызначыў Юрыя Селіверстава амбасадарам Беларусі ў Расіі без атрымання згоды (агрэмана) боку, што прымае дыпламата.
Гэта вынікае з інфармацыі Міністэрства замежных спраў РФ, згодна з якой 26 студзеня “Расійскі бок выдаў запытаны Беларускім бокам 22 студзеня агрэман (згоду) на прызначэнне Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Селіверстава Юрыя Міхайлавіча, які раней займаў пасаду Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь”.
У адпаведнасці з арт. 4 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года, “дзяржава, якая акрэдытуе, мае пераканацца ў тым, што дзяржава знаходжання дала агрэман на тую асобу, якую яна мяркуе акрэдытаваць як кіраўніка прадстаўніцтва ў гэтай дзяржаве”.
Па факце згода расійскага боку была запытаная толькі ў дзень прызначэння Селіверстава, што можна расцэньваць як грубае парушэнне нормаў міжнароднага права.
Пра тое, што Селіверстаў быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расіі, стала вядома 22 студзеня, гэтай жа датай датуецца адпаведны ўказ Лукашэнкі.
Па сумяшчальніцтве новы дыпламат быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком па пытаннях інтэграцыйнай супрацы ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


