Мінск 16:13

У Беларусі вырабляюць такія ж тыпы ўзбраення, без якіх “на СВА сёння вельмі складана абысціся”, заяўляе Лукашэнка

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінабароны

26 студзеня, Позірк. Без традыцыйнага ўзбраення — пісталетаў, аўтаматаў, кулямётаў, гранатамётаў — і “без звычайнага салдата” сучасная вайна “не абыдзецца”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня ў Мінску на нарадзе па стварэнні адукацыйнага цэнтра для падрыхтоўкі таленавітай моладзі па прафесіях будучыні.

“Таму надаю істотную ўвагу развіццю артылерыі традыцыйнай з гэтымі 152-мі снарадамі і “Градамі”, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Ведаеце, што такое “Град”? Саракарульная зброя, якую мы вырабляем самі, і боепрыпасы да яе. Вось без гэтага на СВА (так улады Расіі, а за імі і кироўны ў Беларусі рэжым называе вайну ва Украіне. — “Позірк”.) таксама сёння вельмі складана абысціся — я гэта ведаю дакладна”.

Кажучы пра сучасныя тэхналогіі, ён згадаў пра развіццё беспілотных лятучых апаратаў: “Цэлыя заводы, фабрыкі штампуюць. І не толькі ўкраінцы і расіяне, якія сёння з іх дапамогай ваююць. І яны даволі эфектыўна ваююць. Але ў тым ліку ў Беларусі і паўночней нас пачынаюць гэта дабро штампаваць з раніцы да вечара”.

Аднак Лукашэнка сумняецца, ці дапамогуць яны Беларусі ў лясіста-багністай мясцовасці. “Асабліва ў лясістай. У стэпе, пустыні ўсё як на далоні: “птушачку” запусціў, цэль знайшлі — атакуем, нічога не перашкаджае. А як у лесе?” — задаўся ён пытаннем.

Паводле інфармацыі BelPol, шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнуты ў масавую вытворчасць снарадаў для расійскага войска. Значная частка іх прызначана для выкарыстання рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню “Град”, якімі расійскае войска абстрэльвае Украіну.

24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.

Беларусь працягвае выступаць у ролі тылу Расіі — прадстаўнік СЗВ Украіны

24 студзеня, Позірк. Беларусь застаецца "асноўным і адзіным саюзнікам Расіі на заходнім кірунку", заявіў першы намеснік старшыні Службы знешняй выведкі (СЗВ) Украіны Алег Лугаўскі ў апублікаваным 24 студзеня інтэрв'ю інфармагенцтву "Укрінформ". Паводле яго слоў, Беларусь "працягвае выступаць у ролі тылу …

Лукашэнка пахваліў беларускіх медыкаў, згадаўшы пра лячэнне расійскіх вайскоўцаў

22 студзеня, Позірк. Беларускіх вайсковых медыкаў пахваліў Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня на цырымоніі ўручэння навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара. "Жыццё настолькі змянілася, што гэтыя мінна-выбухныя траўмы і раненні людзей — гэта не толькі вайскоўцы, але …
Падзяліцца: