Дарадца Ціханоўскай абмеркаваў з прадстаўнікамі мэрыі Вільнюса захаванне беларускай гімназіі ў сталіцы Літвы

26 студзеня, Позірк. Захаванне Беларускай гімназіі ў сталіцы Літвы абмеркаваў дыпламатычны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі на сустрэчіы 26 студзеня з прадстаўнікамі Вільнюскай гарадской рады і мэрыі, паведамляе сайт Ціханоўскай.
Сустрэча адбылася “на фоне разгляду радай зменаў да парадку прыёму ў школы, якія могуць абмежаваць доступ дзяцей замежнікаў з часовымі і сталымі дазволамі на жыхарства да навучання ў школах з нелітоўскай мовай выкладання”, адзначаецца ў рэлізе.
З літоўскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі сябра камітэта па культуры і турызме Рамінта Кершыце, старшыня камітэта па пытаннях адукацыі Вітаўтас Вайцекунас, старшыня эканамічна-фінансавага камітэта Вільнюскай гарадской рады Вігінтас Гаспаравічус і дарадца мэра Вільнюса па міжнародных справах Вікінтас Вайткявічус.
Бакі дамовіліся шукаць рашэнне, якое дазволіцьзахаваць працу Беларускай гімназіі, забяспечыць магчымасць паступлення новых вучняў, працягваць падтрымліваць беларускую мову і культуру ў Літве.
Прадстаўнікам гарадскога самакіравання перададзены зварот за подпісам больш за 200 бацькоў беларускіх дзяцей.
Літоўскі бок, як адзначаецца, запэўніў, што разумее важнасць беларускай культуры і мовы, асабліва ў кантэксце супрацьстаяння “рускаму свету”, і лічыць важнай інтэграцыю беларусаў у літоўскае грамадства, у тым ліку праз адукацыю.
Акрамя таго, было ўзнята пытанне важнасці захавання Беларускага дома ў Вільнюсе як цэнтра культурніцкага, адукацыйнага і грамадскага жыцця беларусаў у Літве.
25 студзеня пра збор подпісаў пад зваротам да гарадской рады за права дзяцей атрымліваць адукацыю на роднай мове паведаміла Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве.
Раней паведамлялася, што віцэ-мэр Вільнюса Вітаўтас Міталас унёс на разгляд гарадской рады прапанову аб тым, каб дзеці замежнікаў прымаліся на вучобу толькі ў школы з навучаннем на літоўскай мове. Падкрэслівалася, што гэта можа прывесці да закрыцця адзінай у літоўскай сталіцы беларускамоўнай гімназіі ім. Францыска Скарыны.
Школа з навучаннем на беларускай мове заснаваная ў Вільнюсе ў 1994 годзе. У 1997-м ёй прысвоена імя Скарыны, у 2013-м навучальная ўстанова атрымала статус гімназіі.
Асацыяцыя беларускіх бацькоў зарэгістраваная ў Літве ў верасні 2025 года. Ставіць перад сабой мэту “аб’ядноўваць беларускія сем’і, якія жывуць у Літве, і прадстаўляць іх агульныя інтарэсы”.
Як паведамляў “Позірк”, на 1 студзеня 2026 года дзейны дазвол на пражыванне ў Літве мела 50.286 грамадзян Беларусі. За год колькасць беларусаў — уладальнікаў дакументаў, якія легалізуюць знаходжанне на літоўскай тэрыторыі, скарацілася на 7.225, або на 12,56%.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


