Беларус спрабаваў употай прывезці з Польшчы падшыпнікі — цяпер ён можа пазбавіцца аўтамабіля

27 студзеня, Позірк. У дачыненні да 40-гадовага грамадзяніна Беларусі распачаты працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 (перамяшчэнне тавараў, якія трапляюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС з <…> з выкарыстаннем тайнікоў, <…>, а таксама спроба такога перамяшчэння), паведаміла 27 студзеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Беларус вяртаўся на радзіму з Польшчы праз пункт пропуску Брузгі (з польскага боку — Кузніца Беластоцкая), выбраўшы “зялёны калідор”, які прадугледжвае, што асобе няма чаго дэклараваць.
“Мужчына перамяшчаў аўтазапчасткі ў рамках вызначаных лімітаў на бяспошлінны ўвоз, пра што і распавёў супрацоўнікам мытні, — гаворыцца ў паведамленні. — Усё ж аўто агледзелі з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу. Пры далейшым надглядзе з панэлі прыбораў і нішы пад заднім сядзеннем мытнікі вынялі 20 новых падшыпнікаў”.
Цяпер грамадзяніну пагражае штраф — да 30 базавых велічынь (да 1.350 рублёў), ён таксама “можа пазбавіцца схаванага тавару і транспартнага сродку”, канстатавала ведамства.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



