У чатырох абласцях за суткі з-за галалёду ў бальніцы звярнулася больш чым па 100 пацыентаў — Міністэрства аховы здароўя
28 студзеня, Позірк. Больш чым па 100 чалавек звярнуліся за мінулыя суткі, 27 студзеня, у бальніцы Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей у сувязі з траўмамі, атрыманымі ад галалёду, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Агулам па краіне, адзначыла ведамства, колькасць пацыентаў, якія звярнуліся ў траўмапункты, павялічылася ў тры разы (магчыма, параўнанне праводзілася з папярэднімі суткамі).
У связм з тым, што 29 студзеня ў многіх раёнах краіны галалёд захаваецца, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе насіць абутак з рыфленай падэшвай, хадзіць павольна і дробнымі крокамі, не трымаць рукі ў кішэнях, пазбягаць нахільных паверхняў і быць уважлівым ў прыцемках.
“Калі адчуваеце, што падаеце — групуйцеся і старайцеся падаць на бок, абараняючы галаву“, — параіла ведамства.
Пажылым рэкамендуецца использвать кій з гумовым наканечнікам і адкласці выхад з хаты ў галалёд, жанчынам — адмовіцца ад высокіх абцасаў.
“Калі ж траўмы пазбегнуць не ўдалося — звярніцеся ў траўмапункт або выклічце хуткую меддапамогу для шпіталізацыі ў бальніцу“, — заклікала міністэрства.
З пачатку зімовага сезону (з 26 лістапада 2025 года па 26 студзеня 2026-га) у Беларусі зарэгістравана 7.845 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. 19,1% з іх дзеці (1.496), вынікае з агучаных раней даных Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым за апошнія два тыдні названага перыяду, як сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз, гэтая колькасць вырасла на 4.164, або ў 2,1 раза (было 3.681).
Статыстыка гэтага зімовага сезону горш, чым мінулага, сведчыць праведзенае “Позіркам“ параўнанне статыстыкі. 10 лютага 2025 года Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 7.407 пацярпелых за больш чым двухмесячны перыяд (з 18 лістапада па 9 лютага).
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаПры ўстойлівым курсе рубля цэны на аўтамабілі будуць стабільныя прынамсі ў першым паўгоддзі — прагноз БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе знізіліся продажы гарэлкі, вінаў і піваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



