У Польшчы пачаўся працэс па справе аб нелегальнай міграцыі, сярод фігурантаў — грамадзяне Беларусі
29 студзеня, Позірк. Аб пачатку 21 студзеня судовага працэсу па справе міжнароднай злачыннай групы, члены якой перапраўлялі ў Польшчу і іншыя краіны ЕС нелегальных мігрантаў з усходняй мяжы Польшчы, паведаміла Памежная ахова краіны.
Удакладняецца, што расследаванне, якое доўжылася каля двух гадоў, ахапіла 98 чалавек — грамадзян Польшчы, Украіны, Беларусі і Казахстана.
Члены групы “дзейнічалі ў буйным маштабе, арганізуючы нелегальную міграцыю”: “Яны падраблялі дакументы, у тым ліку датычныя фіктыўнага працаўладкавання ў неіснуючых кампаніях, фальшывыя запрашэнні, даведкі з навучальных устаноў і фінансавыя дакументы, неабходныя для атрымання віз”.
Па дадзеных следства, такім чынам у Польшчу і іншыя краіны ЕС патрапіла больш за тры тысячы замежных грамадзян, галоўным чынам з Украіны і Беларусі.
“Злачынная схема таксама ўключала гандаль дакументамі, выдадзенымі Мазавецкім ваяводам, якія затым выкарыстоўваліся ў польскіх консульствах”, – гаворыцца ў рэлізе.
Паведамляецца, што “на лаве падсудных аказалася 11 чалавек, у тым ліку лідэр групы, якому пагражае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі”. Астатнія абвінавачаныя не знаходзяцца пад вартай і адказваюць перад судом, знаходзячыся на волі.
Раней польскія СМІ, паведамляючы аб пачатку працэсу, прыводзілі некаторыя дэталі расследавання, якія сталі вядомыя ім.
\У прыватнасці, сайт In-poland.com паведамляў, што асобную ўвагу пракуратура надала навучальным візам і візам, якія выдаюцца ў культурных мэтах. У якасці прыкладу прыводзілася стварэнне фігурантамі справы Музея польска-беларускага сяброўства, які меў усяго адзін экспанат, але служыў падставай для атрымання візаў пад выглядам “культурнага візіту”. Таксама дзейнічалі фіктыўныя школы, якія не прапануюць рэальнага навучання, і фіктыўныя кампаніі, якія прапаноўвалі нібыта працаўладкаванне ў Польшчы.
Кошт візавай падтрымкі на аднаго чалавека складаў тысячу злотых (284 долары па актуальным курсе Нацбанка Польшчы), 700 з якіх атрымлівалі члены групоўкі.


- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства