Памежная ахова Польшчы выявіла частку аб’ектаў, што ўварваліся з боку Беларусі, гэта паветраныя шары

29 студзеня, Позірк. Памежная ахова Польшчы “цалкам кантралюе” сітуацыю, звязаную з “падвышанай актыўнасцю лятучых аб’ектаў у прыгранічнай паветранай прасторы з боку Беларусі”, што была зафіксаваная “ў начны час серады” (28 студзеня).
“Першыя выяўленыя аб’екты — кантрабандныя паветраныя шары. Праводзяцца дзеянні, скіраваныя на высвятленне абставін інцыдэнту, — гаворыцца ў паведамленні ведамства. — Памежная служба і паліцыя Польшчы на пастаяннай аснове маніторыць сітуацыю на ўсходняй мяжы краіны і падтрымліваюць пастаянны кантакт з Аператыўным камандаваннем відаў Узброеных сіл”.
Раней Аператыўнае камандаванне відаў УС паведаміла, што “ў сераду, 28 студзеня 2026 года, у начны час быў зафіксаваны ўваход у паветраную прастору Польшчы аб’ектаў, якія набліжаліся з боку Беларусі”.
Адзначалася, што дзеля бяспекі над Падляскім ваяводствам часова забараняліся палёты грамадзянскай авіяцыі.
“На падставе праведзеных аналізаў, якія ўключалі, у тым ліку, характарыстыкі палёту, хуткасць і напрамак перамяшчэння аб’ектаў, было зроблена заключэнне, што гэта былі, найбольш верагодна, аб’екты балоннага тыпу, якія перамяшчаліся ў адпаведнасці з метэаралагічнымі ўмовамі, — гаварылася ў паведамленні. — Пагрозы бяспецы паветранай прасторы Рэспублікі Польшча не зафіксавана”.
“Варта падкрэсліць, што інцыдэнты такога кшталту ўпісваюцца ў пералік дзеянняў гібрыднага характару, з якімі Польшча сутыкаецца на ўсходнім напрамку. Сітуацыя знаходзіцца пад сталым маніторынгам, а сілы і сродкі УС Польшчы застаюцца ў гатоўнасці да выканання задач, звязаных з абаронай паветранай прасторы”, — падкрэсліла ведамства.
На мінулым тыдні стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.
“Беларускі бок атрымаў вельмі выразны сігнал пра тое, што мы не ўхваляем падобныя дзеянні”, — цытавалі СМІ прэс-сакратара МЗС Мацея Вевіёра.

- Грамадства
- Грамадства2 жніўня ў трох гарадах Гомельскай вобласці зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў ліпені знізіўся на 0,5%, з пачатку года — на 1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені Польшча зафіксавала рэкордную з пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаУрад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу Кісляка пагрозай нацбяспецы і просіць Камітэт ААН па правах чалавека адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства1 жніўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 90-гадовай даўніны, Гідрамет папярэджвае аб працягу спякоты, моцных ліўнях і градзе (абноўлена, падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ другім квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі 16 беларускіх грамадзян — новы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

