Мінск 13:55

У Пухавіцкім раёне перавярнуўся аўтобус, пацярпелі чатыры чалавекі

Фота: МУС

30 студзеня, Позірк. 30 студзеня каля 7:20 у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці на 15-м км аўтадарогі Рудзенск — Мар’іна Горка — Талька, паводле папярэдняй інфармацыі, 44-гадовы вадзіцель аўтобуса Avior не даў рады кіраванню, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся, паведаміла прэс-служба МУС.

Ва ўстанову аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя дастаўлена чатыры пасажыры. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.

“У складаных умовах надвор’я вадзіцелям трэба быць вельмі асцярожнымі, выбіраць бяспечную хуткасць руху і не рабіць рэзкіх манеўраў. Усе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпілены”, — папярэдзіла ведамства.

Кітайскія аўтобусы Avior ставяцца да ўзораў сярэдняга класа з салонам на 29 пасадачных месцаў, не лічачы месца для кіроўцы. Збіраюцца ў Барысаве (Мінская вобласць).

Падзяліцца: