ДМК анансаваў хуткую рэканструкцыю пункта пропуску “Каменны Лог”
30 студзеня, Позірк. Аб планаваным у 2026 годзе пачатку рэканструкцыі пункта пропуску Каменны Лог (з літоўскага боку — Мядзінінкай) заявіў 29 студзеня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, Каменны Лог — “адзіны з пунктаў пропуску на граніцы з ЕС, дзе не было рэканструкцыі больш як 20 гадоў”.
“Будзем гэты пункт пропуску кардынальна перабудоўваць з павелічэннем прапускной здольнасці ў тры разы і стварэннем самых лепшых умоў для перасячэння граніцы”, — сказаў Арлоўскі.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, як будзе працаваць згаданы пункт падчас рэканструкцыі“.
Паводле інфармацыі на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, бягучая прапускная здольнасць “Каменнага Лога” цяпер складае 600 легкавых і 500 грузавых аўтамабіляў за суткі.
Каменны Лог і Беняконі (Шальчынікай) цяпер з’яўляюцца адзінымі дзейнымі пунктамі пропуску на межы Беларусі і Літвы. Літоўскі бок прыпыняў іх працу з 29 кастрычніка па 19 лістапада. Вільня такім чынам дабівалася рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску Шумскас (з сумежнага боку Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).


- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

