Трайное забойства ў Столінскім раёне: Распачатая крымінальная справа, пакаранне — аж да смяротнага

24 кастрычніка, Позірк. Па факце трайнога забойства, здзейсненага ў ноч на 24 кастрычніка ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць), распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 КК (забойства дзвюх або больш асоб — асобай, якая раней здзейсніла забойства), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з Крымінальным кодэксам, асоба, прызнаная вінаватай паводле гэтай часткі артыкула, можа быць пакараная пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, пажыццёвым зняволеннем або смяротным пакараннем.
СК заявіў, што “ўначы ў адным з прыватных дамоў вёскі Альгомель падчас распівання спіртных напояў паміж 33-гадовым фігурантам, раней судзімым за забойства, 64-гадовай гаспадыняй жылля і яе сынамі 40 і 37 гадоў здарыўся канфлікт”. Падчас сваркі мужчына “нанёс пацярпелым некалькі ўдараў нажом” — ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яны памерлі на месцы.
“Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была высветленая асоба нападніка. Ім выявіўся аднавясковец загінулых. Неўзабаве пасля здарэння ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы злачынства працуе група з ліку супрацоўнікаў следчага ўпраўлення і крыміналістычнага аддзела абласнога ўпраўлення СК і спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз. “Праводзіцца дэталёвы агляд, фіксуецца следавая карціна, канфіскуюцца сляды і аб’екты, па якіх будзе прызначаны шэраг экспертных даследаванняў”, — адзначыла ведамства.
Раней прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што пра тры целы ў адным з дамоў у вёсцы Альгомель міліцыі стала вядома ранкам 24 кастрычніка. Тады ж было заяўлена пра затрыманне “33-гадовага аднавяскоўца ахвяр, раней судзімага за забойства”, які “хаваўся ў той жа вёсцы ў доме знаёмай”.
Адзначалася, што “падчас застолля ўзнік канфлікт, падчас якога госць схапіў нож і спачатку забіў двух братоў, а пасля іх маці”. Далей, паводле інфармацыі МУС, мужчына “стварыў бачнасць беспарадку ў доме і, склаўшы целы побач адно з адным, схаваўся”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


