Студзеньскія продажы беларускага дызеля на Пецярбургскай біржы знізіліся ў 7 разоў у параўнанні са снежнем 2025 года

3 лютага, Позірк. На Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы ў студзені было прададзена 4,02 тыс. тон дызельнага паліва, вырабленага на нафтаперапрацоўчых заводах Беларусі, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Нацыянальнага біржавога цэнавага агенцтва (НБЦА).
Студзеньскія продажы выявіліся ў 7 разоў ніжэйшыя, чым у снежні 2025 года, калі на гэтай біржы было прададзена 27,72 тыс. т беларускага дызеля. У гадавым вымярэнні — да студзеня 2025 года, калі было рэалізавана 5,46 тыс.т, — зніжэнне склала 26,4%.
НБЦА патлумачыла сітуацыю тым, што біржавы рынак дызеля “ў сезон нізкага попыту быў збалансаваны, попыт на прызавадскіх базісах пастаўкі задавальняўся ў поўным аб’ёме”.
“Аб’ёмы рэалізацыі нафтапрадуктаў РБ на працягу года валацільныя і залежаць ад попыту і прапановы на асноўных прызаводскіх базісах, які залежыць ад мноства фактараў, уключаючы наяўнасць запасаў, умовы надвор’я, аб’ёмы вытворчасці і біржавы рэалізацыі”, — канстатавала агенцтва.
Раней паведамлялася, што 1–5 снежня 2025 года на Пецярбургскай біржы было прададзена 5,04 т беларускага бензіну — аб’ём, які больш чым у 8 разоў перавышае паказчык таго ж перыяду 2024-га.
Летась у кастрычніку аб’ём таргоў беларускім бензінам на Пецярбургскай біржы вырас у 47 разоў да кастрычніка 2024-га — да 36,48 тыс. т. За 19 дзён лістапада было прададзена 21,72 тыс. т гэтага паліва з Беларусі — у 7 разоў больш, чым за супастаўны пазамінулагодні перыяд.
Рост назіраўся на фоне намечанага ў РФ паліўнага крызісу, што ўзнік з прычыны паспяховых нападаў Украіны на нафтаперапрацоўчую інфраструктуру Расіі і месцы захоўвання паліва ў адказ на ваенную агрэсію Масквы.

- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — упершыню ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 студзеня — 2 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ-за змёрзлага вадаправода часткова не надае паслугі адзін з мінскіх медцэнтраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


