Лукашэнка запатрабаваў “выразны, канкрэтны, выканальны” антыкрызісны план для Віцебскай вобласці

3 лютага, Позірк. Віцебскай вобласці “патрэбны пакрокавы антыкрызісны план” — “выразны, канкрэтны, выканальны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага ў Мінску на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага рэгіёну.
Нагадаўшы, што ў кастрычніку 2025 года адбылася “маштабная нарада па сацыяльна-эканамічным развіцці” Віцебскай вобласці, спікер, словы якога прыводзіць яго прэс-служба, канстатаваў, што сітуацыя ў гэтым рэгіёне “складаецца горш, чым у іншых”, але і “астатнім расслабляцца не варта”.
“Тое, што мы бачым у Віцебскай вобласці, характэрна для ўсіх абласцей. Я хачу, каб вы гэта пачулі і давялі да кожнага губернатара”, — заявіў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што на кастрычніцкай нарадзе было акрэсленае “кола праблем, якія не вырашаліся гадамі, пераходзілі “ў спадчыну” ад аднаго губернатара да іншага і ўрэшце ператварыліся ў сістэмныя”. Тады было вызначана, што “да новага года кіраўніцтва рэгіёну зробіць аператыўныя захады па навядзенні парадку”.
Цяперашняя нарада, паводле яго слоў, з’яўляецца “першым кантрольным пунктам” пасля прызначэння Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама, каб “ацаніць рэальную сітуацыю і зразумець, ці маюцца станоўчыя зрухі”.
“Губернатар павінен пачынаць з балявых месцаў і прыняцця рашэнняў. Трэба прымаць рашэнні. Калі памыліцеся, паправім”, — сказаў палітык.
На нараду былі запрошаныя прэм’ер-міністр, старшыні абедзвюх палат парламента, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня Камітэта дзяржкантролю, генпракурор, кіраўнік Нацыянальнага банка, кіраўнік справамі прэзідэнта, а таксама віцэ-прэм’еры, шэраг міністраў, кіраўнікі банкаў ды інш.
На нарадзе 24 кастрычніка 2025 года Лукашэнка заявіў, што сітуацыя ў Віцебскай вобласці “сумная — яна горшая, чым дзе-небудзь”.
“Мы не можам спакойна глядзець на рост негатыўных тэндэнцый. Я зраблю ўсё, каб прымусіць вас працаваць, адгаворкі не прымаюцца”, — заявіў ён. Менш чым праз тры месяцы палітык змяніў кіраўніка вобласці.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што па выніках 2025 года Гомельская вобласць стала лідарам, а Віцебская — аўтсайдэрам паводле тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод рэгіёнаў.
Сітуацыя ў Віцебскай вобласці сумная, за чатыры гады рэгіён карыстаўся дзяржпадтрымкай 1.285 разоў — Лукашэнка
У 2025 годзе па эканамічным развіцці Гомельская вобласць была лідарам сярод рэгіёнаў, Віцебская — аўтсайдарам

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


