Мінск 15:31

Долар патаннеў на біржавых таргах 3 лютага

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

3 лютага, Позірк. Амерыканская валюта патаннела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 лютага 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8684 рубля (-0,02%; -0,0006).

Расійскі рубель падаражэў да 3,737 за 100 (+0,06%; +0,0022), кітайскі юань — да 4,1382 за 10 (+0,18%; +0,0073), еўра — да 3,3908 рубля (+0,23%; +0,007)

На мінулым працоўным тыдні (26–30 студзеня) каціроўка долара знізілася на 0,38% (з 2,844 да 2,8331), юаня — на 0,04% (з 4,0764 да 4,0749 за 10), еўра (да справаздачнага тыдня апошнім разам таргаваўся 15 студзеня) — на 0,23% (з 3,391 да 3,3831); расійскага рубля — вырасла на 0,32% (з 3,7411 да 3,7529 за 100).

На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі сёлета ў студзені. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.

На першым месцы Расія, дзе долар патаннеў на 3,19% (з 78,2267 да 75,7327 рубля).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: