Жыхар Гомеля выдаваў за акаўнт міліцыі сваю старонку ў “ЦікТоку“, спадзеючыся на хуткую манетызацыю

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"
5 лютага, Позірк. Фальшывы акаўнт беларускай міліцыі ў сацыяльнай сетцы “ЦікТок” выявіла Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў па Мінску.
Паводле звестак прэс-службы МУС, уладальнікам профілю выявіўся 19-гадовы жыхар Гомеля, які для напаўнення несапраўднай старонкі міліцыі браў кантэнт з афіцыйных міліцэйскіх крыніц.
Як сцвярджаецца, малады чалавек прызнаўся, што хацеў прыцягнуць як мага больш падпісчыкаў (на момант выяўлення іх было амаль 3,3 тыс.), а пасля “перайменаваць старонку і манетызаваць, каб набыць аўтамабіль BMW”.
Праводзіцца праверка, дзеянням гамяльчаніна “будзе дадзеная прававая ацэнка”.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

