У пачатковых класах адной са школ Віцебскага раёна пракуратура зафіксавала тэмпературу 15 градусаў
6 лютага, Позірк. У Віцебскім раёне ў двух кабінетах пачатковых класаў адной са школ “была зафіксавана тэмпература паветра на ўзроўні +15°З, што ніжэй нарматываў, устаноўленых заканадаўствам”, паведамляе мясцовая пракуратура.
Факты выяўленыя падчас рэйдавых мерапрыемстваў па праверцы выканання санітарна-эпідэміялагічных нормаў.
Парушэнне пракуроры называюць “істотным, якое закранае камфортныя і бяспечныя ўмовы навучання малодшых школьнікаў”.
“Устаноўлена, што асноўнай прычынай паніжанай тэмпературы стала парушэнне герметычнасці стыкаў аконных праёмаў. Названыя дэфекты прыводзілі да пастаяннага пранікненню халоднага паветра ў памяшканні, што не дазваляла падтрымліваць нарматыўны тэмпературны рэжым нават пры поўнай нагрузцы сістэмы ацяплення”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пасля вынясення прадпісання, патрабаванні “выкананыя ў поўным аб’ёме”.
Згодна з дадаткам № 6 Cпецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да зместу і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, тэмпература паветра ў навучальных памяшканнях устаноў (у халодны перыяд года) для дзяцей ва ўзросце ад 7 гадоў устаноўленая +18°C — 20 °C.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



