Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

6 лютага, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лютага 2026 года.
Курс долара вырас да 2,8683 рубля (+0,23%; +0,0067), юаня — да 4,1407 за 10 (+0,64%; +0,0262), еўра — да 3,3902 рубля (+0,5%; +0,0169).
Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,7319 за 100 (-0,28%; -0,0105).
На гэтым працоўным тыдні (2–6 лютага) каціроўка долара вырасла на 1,24% (з 2,8331 да 2,8683), юаня — на 1,61% (з 4,0749 да 4,1407 за 10), еўра — на 0,21% (з 3,3831 да 3,3902); расійскага рубля — знізілася на 0,56% (з 3,7529 да 3,7319 за 100).
На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.
На першым месцы Расія, дзе даляр патаннеў на 3,19% (з 78,2267 да 75,7327 рубля).
Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольш за палову заяў на прытулак у Літве ў студзені 2026 года падалі беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗафіксаваная суседнімі краінамі ЕС актыўнасць нелегалаў амаль у 18 разоў ніжэйшая, чым на пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

