На пажары ў Гродне загінула тры чалавекі — у сітуацыі разбіраецца СК

Відэа: прэс-служба СК / стоп-кадр: "Позірк"
7 лютага, Позірк. Целы трох чалавек знайшлі супрацоўнікі МНС пры ліквідацыі пажару ўдзень 7 лютага ў Гродне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Згодна з інфармацыяй ведамства, цяпер высвятляюцца асобы загінулых. Паводле папярэдніх даных, адна з ахвяр — уладальнік жылля.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчы разам са спецыялістамі абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і МНС праводзіць “агляд месца здарэння, фіксуецца следавая карціна”.
“Суседзі паведамілі, што гаспадар кватэры злоўжываў спіртным. Каля паўгода з ім пражываў брат, і з гэтага часу яны рэгулярна ўжывалі алкаголь. Летась увосені ў кватэру ўжо выязджалі ратавальнікі: тады прычынай задымлення стала пакінуты на пліце рондаль”, — заяўляе СК.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
