Экс-кіраўнік Рэчыцкага раёна прыгавораны да 7 гадоў зняволення

9 лютага, Позірк. Экс-старшыня Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць) на падставе рашэння суда Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаны вінаватым паводле ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў), паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
У паведамленні не называецца імя былога чыноўніка. Аднак у кастрычніку 2025 года стала вядома, што пад варту ўзяты экс-кіраўнік згаданага раёна Віталь Панчанка.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, экс-прадстаўнік мясцовай улады прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі, а таксама аштрафаваны на 700 базавых велічынь (31,5 тыс. рублёў). Акрамя таго, ён на 5 год пазбаўлены права займацца арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю.
Сцвярджаецца, што фігурант справы “даваў загадзя незаконныя ўказанні кіраўнікам і спецыялістам арганізацый АПК і прадпрыемстваў раёна, а таксама свайму намесніку — начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на скажэнне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ў форме 12-х (жывёлагадоўля) з мэтай утойвання падзяжу жывёлы”.
“Яго супрацьпраўныя дзеянні пацягнулі нанясенне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, а таксама дзяржаўным і грамадскім інтарэсам — не менш як 20 работнікаў прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне злачынстваў супраць інтарэсаў службы, падрыў аўтарытэту і прэстыжу органаў мясцовага кіравання”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак нагляднага органа, “карыслівы інтарэс” экс-старшыні раёна выявіўся ў імкненні “атрымаць матэрыяльную выгаду для сябе: пазбегнуць пазбаўлення прэмій за невыкананне абавязацельстваў і паказчыкаў у адпаведнасці з дзейным палажэннем аб прэміраванні”.
Адзначаецца, што вырак не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКісляк: У Грузіі ў любы момант могуць затрымаць трох беларусаў, якія не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



