Усе асноўныя валюты патаннелі на біржавых таргах 10 лютага

10 лютага, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 10 лютага 2026 года.
Курс долара знізіўся да 2,871 рубля (-0,11%; -0,0031), еўра — да 3,4085 (-0,04%; -0,0015), юаня — да 4,149 за 10 (-0,03%; -0,0014), расійскага рубля — да 3,723 за 100 (-0,06%; -0,0024).
На мінулым працоўным тыдні (2–6 лютага) каціроўка долара вырасла на 1,24% (з 2,8331 да 2,8683), юаня — на 1,61% (з 4,0749 да 4,1407 за 10), еўра — на 0,21% (з 3,3831 да 3,3902); расійскага рубля — знізілася на 0,56% (з 3,7529 да 3,7319 за 100).
На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.
Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рублі). Гэтае таксама другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу перакрытыя тэмпературныя антырэкорды больш чым 40-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ 2025 годзе арганізацыі спажыўкааперацыі набылі ў насельніцтва 367 тыс. т другаснай сыравіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Інфляцыя ў студзені 2026 года склала 0,5%, у гадавым вымярэнні цэны выраслі на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


