Мінулай ноччу перакрытыя тэмпературныя антырэкорды больш чым 40-гадовай даўніны

10 лютага, Позірк. Пяць рэкордаў холаду, у тым ліку больш чым 40-гадовай даўніны, перакрыта ў ноч на 10 лютага на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Найбольш нізкая тэмпература зафіксавана ў Клічаве — 29,6 градуса марозу. Тут перапісаны лакальны гістарычны мінімум ночы, які трымаўся з 1985 года (29,5).
У Вілейцы паветра астудзілася да -28,9 градуса. Тут антырэкорд таксама прастаяў 41 год (-28,1).
У ноч на 2 лютага тэмпература паветра ў Беларусі апусцілася ніжэй за 30 градусаў марозу. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія восем гадоў.
Мінулы студзень стаў у краіне найхаладнейшым за апошнія 16 гадоў.
Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

