Маніторынг МАРГ выявіў на рынках пратэрмінаваныя і забароненыя да рэалізацыі тавары

10 лютага, Позірк. Шэраг парушэнняў выявіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падчас лютаўскага маніторынгу больш як 200 гандлёвых месцаў на тэрыторыі 11 рынкаў.
Як паведаміла прэс-служба ведамства, асноўныя парушэнні — адсутнасць інфармацыі пра цану на тавар, прадаўца, пералікаў абавязковых тавараў, звестак пра гандлёвы аб’ект у Гандлёвым рэестры, невыкананне правіл размяшчэння і продажу нікацінзмяшчальнай прадукцыі.
У прыватнасці, на рынку гандлёвага дома “Ждановічы” ў Мінску “спыненая рэалізацыя” 24 найменняў забароненых тавараў (касметычных сродкаў), у гандлёвым комплексе “Экспабел” (Мінская вобласць) зафіксаваны продаж піратэхнічных вырабаў, забароненых да рэалізацыі тавараў (касметычныя сродкі, піва). На “Брэсцкім рынку” таксама прадаваліся забароненыя тавары: яйка шакаладнае “Кіндар Джой”, шакалад “Тэравіта” і “Кіндар”, вырабленыя ў Польшчы.
Мяркую па фота, апублікаваным МАРГ, падчас маніторынгу былі выяўленыя касметычныя сродкі фірмы Nivea, у дачыненні да якой беларускія ўлады ўвялі “спецыяльныя меры” (у канцы 2025 года яны былі падоўжаныя да 31 снежня 2027 года).
Паводле вынікаў праверак выдадзена 32 рэкамендацыі пра ліквідацыю парушэнняў, 18 патрабаванняў пра забарону рэалізацыі забароненых тавараў і (або) продаж тавараў з скончаным тэрмінам прыдатнасці альбо без належнай маркіроўкі.
У верасні 2025 года МАРГ паведамляў аб прадухіленні рэалізацыі “больш за 240 забароненых касметычных сродкаў гандлёвай маркі Nivea”.
Парушэнні былі ўстаноўленыя ў 17 суб’ектаў, якія ажыццяўлялі дзейнасць на Цэнтральным рынку Гродна, Гомельскім цэнтральным рынку, рынках “Давыдоўскі”, “Прудкоўскі” (абодва — Гомель), адкрытым рынку ГЦ “Экспабел” і рынку “Новы Лябяжы” (абодва — Мінскі раён).
Суб’ектам былі выдадзеныя патрабаванні аб забароне рэалізацыі прадукцыі.


- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год на 17,7%, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа два месяцы 140 непаўналетніх пацярпелі ад кіберзлачынстваў — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

