За апошнія 2,5 месяца Польшчу дабраахвотна ці прымусова пакінула 192 беларусы — праваабаронцы

18 сакавіка, Позірк. За апошнія 2,5 месяца на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну дабраахвотна ці прымусова пакінула 192 грамадзяніны Беларусі, вынікае з адказу польскай Памежнай аховы, які атрымала праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
Беларускія праваабаронцы са спасылкай на польскіх калег таксама паведамілі, што 13 сакавіка з Польшчы “на працягу аднаго дня быў дэпартаваны грамадзянін Беларусі, які знаходзіўся ў статусе суіскальніка міжнароднай абароны”.
“На жаль, на дадзены момант нам не ўдалося атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра гэты выпадак”, — адзначаецца ў паведамленні.
Згодна з адказам Памежнай аховы, інфармацыя пра індывідуальныя сітуацыі не з’яўляецца публічнай, таму пацверджання ці абвяржэння гэтаму выпадку няма.
Ведамства падкрэсліла, што рашэнні пра тое, што замежныя грамадзяне маюць пакінуць краіну, прымаюцца “ў рамках індывідуальных адміністрацыйных працэдур” на падставе закона аб замежніках ад 12 снежня 2013 года. У прыватнасці, гаворка ідзе пра арт. 302, які вызначае падставы для вынясення рашэння аб абавязанні замежніка пакінуць тэрыторыю краіны (у тым ліку ў выпадках парушэння правілаў знаходжання або пагрозы нацыянальнай бяспецы ці грамадскаму парадку).
Нягледзячы на тое, што польскія органы спасылаюцца на нормы нацыянальнага заканадаўства і прынцып нявысылкі (non-refoulement; арт. 33 Канвенцыі аб статусе ўцекачоў 1951 года), які забараняе вяртаць чалавека ў краіну, дзе яму пагражаюць пераслед, катаванні або небяспека для жыцця, “на практыцы працягваюць фіксавацца выпадкі дэпартацый у краіны, якія нельга лічыць бяспечнымі, у тым ліку ў Беларусь, Украіну, Афганістан ды іншыя”, канстатавалі праваабаронцы.
“Дэпартацыя людзей у такіх умовах можа супярэчыць міжнародным абавязацельствам, у прыватнасці арт. 3 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і арт. 3 Канвенцыі супраць катаванняў ААН, якія катэгарычна забараняюць высылку ў краіны, дзе існуе рэальная рызыка катаванняў, палітычнага пераследу або бесчалавечнага абыходжання”, — падкрэсліла Dissidentby.
З 2 па 8 сакавіка амаль 200 замежнікаў пакінула тэрыторыю Польшчы на патрабаванне ўладаў гэтай краіны, паведамляла Памежная ахова. У прымусовым парадку краіну пакінулі 44 грамадзяніны Украіны, 5 — Малдовы, 3 — Грузіі; добраахвотна з краіны з’ехалі па 19 грамадзян Беларусі і Украіны, 12 — Малдовы.
У 2025 годзе Памежная ахова выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, якія прадпісваюць замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляў раней партал Onet.pl, які атрымаў адпаведныя даныя ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі тычылася амаль 1,3 тыс. (медыя аперавала прыблізнымі лічбамі), ці крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначалася, што з гэтай колькасці “каля 130” беларусаў было выслана прымусова (прыкладна 10%).
Згодна з прадстаўленымі ў матэрыяле данымі, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаныя дакладныя лічбы) з Польшчы дэпартавалі 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку ў прымусовым парадку — 66.

- Палітыка, ЭканомікаПрадстаўнік BelPol заклікаў павялічыць маштаб санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, якіх зараз "вельмі мала"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ваенна-патрыятычных лагерах у дзяцей не павінна быць вольнага часу — ідэолаг Мінабароны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску штодня выяўляецца 30 новых выпадкаў цукровага дыябетуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЛіквідацыя ёдадэфіцыту за 10 гадоў удвая знізіла захворванне валлём ў дзяцей — эндакрынолаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэпрэсіі супраць журналістаў застаюцца на тым жа ўзроўні, мяняецца толькі форма пераследу — намеснік старшыні БАЖМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка

