Лукашэнка прапанаваў прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь “у любы зручны час”
1 лістапада, Позірк. Аб “істотнай дынаміцы” двухбаковых адносін, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 лістапада прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з днём рэвалюцыі.
“Перакананы, іх патэнцыял і ў далейшым будзе эфектыўна рэалізоўвацца ў інтарэсах нашых народаў”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
Адзначаецца, што Лукашэнка “пацвердзіў запрашэнне прэзідэнту Алжыра наведаць Беларусь у любы зручны час і працягнуць даверны дыялог для ўмацавання двухбаковага партнёрства”.
Паводле слоў аўтара паслання, Беларусь і Алжыр выступаюць за “фарміраванне справядлівага шматпалярнага свету, пашырэнне раўнапраўнага ўзаемадзеяння дзяржаў і павышэнне ролі краін Глабальнага Поўдня”.
“Упэўнены, разам мы здолеем зрабіць унёсак у гэты працэс праз развіццё супрацоўніцтва як на двухбаковым узроўні, так і на міжнароднай арэне”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Абдэльмаджыд Тэбун пацвердзіў намер наведаць Беларусь. Пра гэта 22 кастрычніка заявіла Міністэрства замежных спраў па выніках сустрэчы напярэдадні прэзідэнта Алжыра з беларускім амбасадарам пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат
Пра тое, што Тэбун мае намер наведаць Беларусь, 6 жніўня 2026 года ў Мінску заявіў алжырскі дзяржаўны міністр, міністр замежных спраў, па справах нацыянальных супольнасцей за мяжой і афрыканскіх справах Ахмед Атаф. Чыноўнік перадаў Лукашэнку пасланне ад Тэбуна, у якім той пацвердзіў “глыбокае сяброўства” з беларускім палітыкам і гатоўнасць працаваць з ім “плячом ў плячо” для падвышэння ўзроўню двухбаковых стасункаў.
Гаспадар сустрэчы, у сваю чаргу, заявіў, што Мінск і Алжыр могуць рэалізаваць шэраг сумесных праектаў. Паводле яго слоў, Беларусь вырабляе прадукцыю, якая “сёння, а можа, і заўтра неабходная Алжыру”, і бакам варта паскорыць працу па канкрэтных дамоўленасцях. Палітык таксама заявіў, што “застаўся пад уражаннем” ад сустрэчы з Тэбунам у рамках свайго візіту ў гэтую арабскую краіну ў Паўночнай Афрыцы напрыканцы 2025 года.
Лукашэнка, сустракаючыся 26 траўня ў Мінску са старшынёй Нацыянальнага народнага сходу парламента Алжыра Ібрагімам Бугалі, заявіў пра “абсалютную спалучальнасць” эканомік дзвюх краін.
Нягледзячы на гучныя заявы палітыкаў і згаданы Лукашэнкам візіт у Алжыр, абедзве краіны не маюць дыпламатычных прадстаўніцтваў на тэрыторыі адна адной і акрэдытаваныя толькі на ўзроўні амбасадараў па сумяшчальніцтве.
На згаданай сустрэчы з Бугалі беларускі палітык заяўляў, што Алжыр і Мінск разглядаюць магчымасць адкрыць амбасады і арганізаваць прамыя авіязносіны паміж краінамі.
Лукашэнка наведваў Алжыр у снежні 2025 года — паміж пералётамі ў Аман. Пасля перамоў з алжырскім прэзідэнтам госць заявіў пра дасягнутую дамоўленасць давесці тавараабарот з Алжырам да 500 млн долараў. Пры гэтым прэс-служба візіцёра прыводзіла статыстыку двухбаковага гандлю, паводле якой па выніках 2024 года ўзаемны тавараабарот склаў “крыху больш за 49 млн долараў, з якіх практычна ўвесь аб’ём — гэта беларускі экспарт”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Алжырам усталяваныя 24 кастрычніка 1995 года.
На сайце беларускай амбасады ў Егіпце, якое курыруе ў тым ліку стасункі з Алжырам, даных пра двухбаковы тавараабарот няма. Адзначаецца, што ў красавіку 2025 года ў Мінску праведзенае першае пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі, а яе другое пасяджэнне плануецца правесці ў Мінску ў 2026 годзе.
“Патэнцыйнымі ключавымі кірункамі двухбаковай супрацы” названыя прамысловасць, сельская гаспадарка і харчовая бяспека, фармацэўтыка.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



