Мінск 10:49

Рост смяротнасці на пажарах запаволіўся, але ахвяр усё яшчэ значна больш, чым год таму

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

11 лютага, Позірк. Рост смяротнасці на пажарах у Беларусі істотна запаволіўся, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

За 1–7 студзеня 2026 года ад агню ў краіне загінула 23 чалавекі (умоўна 3,3 ахвяры за суткі), 8–14 студзеня — 31 (4,4), 15–21 студзеня — 37 (5,3), 22–28 студзеня — 27 (3,8), 29 студзеня — 4 лютага — 28 (4), за апошні няпоўны тыдзень — 5–10 лютага — 9 (1,5).

Разам з тым колькасць загінулых на пажарах ад пачатку гэтага года — 155 — у 1,7 раза перавышае паказчык за аналагічны леташні перыяд (91). Траўмавана на гэтых здарэннях — 108 (у 2,1 раза больш; 51), выратавана — 102 (у 1,8 раза больш; 56).

Усяго ад пачатку 2026 года адбылося 1.304 пажары — у 1,8 раза больш, чым за той жа перыяд 2025-га (721).

На пажары ў сваёй кватэры загінуў беларускі мастак Уладзімір Акулаў

10 лютага, Позірк. На пажары ў сваёй кватэры ў Слуцку (Мінская вобласць) загінуў 71-гадовы беларускі мастак Уладзімір Акулаў. НЗ адбылося рана раніцай 10 лютага. Пра яго паведаміла мясцовая газета "Слуцкі край". У 5:57 супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца выкліку, …
Падзяліцца: