Колькасць фігурантаў адміністрацыйных спраў у 2025 годзе знізілася амаль на 20%

12 лютага, Позірк. У 2025 годзе раённыя і гарадскія суды вынеслі пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да 143.735 чалавек (у 2024-м — 178.116; памяншэнне на 19,3%), вынікае з апублікаваных даных Вярхоўнага суда.
Найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі былі распіццё алкагольных і слабаалкагольных напояў, ужыванне наркатычных і псіхатропных рэчываў або з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане ап’янення — 22.208 выпадкаў (32.472). За дробны крадзеж прыцягнута да адказнасці 10.076 чалавек, за дробнае хуліганства — 9.315 (16.243).
Па мытных правапарушэннях вынесена 3.770 пастаноў, за непавагу да суда — 194.
Спынена 25.748 спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку праз “адсутнасць падзеі правапарушэння” — 33, у сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння — 807.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

