Казахстан прапанаваў Беларусі паслугі ў сферы медыцынскага турызму
12 лютага, Позірк. “Актуальны стан і перспектывы паставак” беларускіх лекаў у 2026 годзе абмеркавалі 12 лютага ў Астане амбасадар Беларусі Аляксей Багданаў і міністр аховы здароўя Казахстана Акмарал Альназарава.
Як паведамляе прэс-служба дыппрадстаўніцтва, суразмоўцы абмяняліся інфармацыяй аб беларуска-казахстанскім супрацоўніцтве ў 2025 годзе, зменах у казахстанскім заканадаўстве, у прыватнасці, у дачыненні да “рэгістрацыі/перарэгістрацыі рэгуляваных лекавых прэпаратаў і правілаў фармавання гранічных цэн”.
Прэс-служба казахстанскага ведамства адзначыла, што бакі “пацвердзілі стратэгічны характар партнёрства і абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы высокіх медыцынскіх тэхналогій, фармацэўтыкі, лічбавых рашэнняў і медыцынскай адукацыі”.
“У ліку прыярытэтаў — развіццё медыцынскага турызму на базе вядучых казахстанскіх клінік, у тым ліку па напрамках: кардыяхірургія, транспланталогія і нейрахірургія”, — паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
На сустрэчы падкрэслена неабходнасць празрыстых механізмаў цэнаўтварэння і ўжывання міжнародных стандартаў, а таксама правядзення сумесных навучальных мерапрыемстваў і падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў на базе профільных навучальных устаноў дзвюх краін.
“Мы надаём вялікае значэнне супрацоўніцтву з Беларуссю і гатовыя да абмену ведамі і перадавымі практыкамі для далейшага павышэння якасці медыцынскай дапамогі“, — адзначыла чыноўніца.
За апошнія пяць гадоў экспарт беларускіх медпаслуг вырас у паўтара раза, заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ (выйшла ў эфір 12 кастрычніка 2025 года).
Паводле яго слоў, ведамства плануе штогод павялічваць даходы ад медыцынскага турызму на 5-10%.
Найбольш запатрабаванымі напрамкамі міністр назваў “дарагую медыцыну“, а менавіта “транспланталогію, анкалагічныя паслугі”. Акрамя таго, гэта CAR-T-тэрапія (інавацыйны метад лячэння рака), якая “на сённяшні дзень у матэрыяльным дыяпазоне па кошце ў нашай краіне з’яўляецца адной з самых танных паслуг у параўнанні з іншым светам“.
Хаджаеў паведаміў, што ў 2024 годзе медпаслугі былі нададзеныя больш чым 160 тыс. замежнікаў прыкладна са 160 дзяржаў.
У 2024 годзе экспарт паслуг аховы здароўя склаў 43,1 млн долараў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня 2025-га загадчык сектара прасоўвання экспарту паслуг аператара медыцынскага турызму “Клінікі Беларусі“ Ян Бядушэўскі.
Паводле яго слоў, у 2023 годзе экспарт медыцынскіх паслуг складаў 38,6 млн долараў (такім чынам, рост у 2024-м склаў 11,7%; разлік “Позірку“ на аснове прадстаўленых даных).
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



