Мінск 10:41

Пашкоджанні правадоў выклікалі маштабнае спыненне руху тралейбусаў у Мінску

Ілюстрацыйнае фота: "Мінсктранс"

13 лютага, Позірк. Праз пашкоджанні кантактнай сеткі ранкам 13 лютага ў сталіцы адбылося маштабнае спыненне руху тралейбусаў, сведчаць паведамленні ў тэлеграм-канале прадпрыемства “Мінсктранс”.

Паводле інфармацыі арганізацыі, у 5:19–5:35 на вул. Ясеніна за прыпыначным пунктам “Паліклініка № 25” у абодвух напрамках спыняўся рух тралейбусаў па маршрутах № 10, 25, 32, 47, 53, 64.

У 5:43–7:07 маршруты № 13 і 77 рухаліся ў аб’езд праз пашкоджанне сеткі ў раёне вул. Скрыпнікава па кірунку вул. Прытыцкага.

У 6:26–7:54 на пр. Дзяржынскага і вул. Алібегава ў абодвух напрамках не рухаліся тралейбусы маршрутаў № 10, 25, 32, 36, 64.

У 6:58–7:47 на дыспетчарскай станцыі “Малінаўка-4” па тэхнічнай прычыне не хадзілі электробусы № 103.

З 6:25 на пр. Пушкіна і вул. Альшэўскага ў абодвух напрамках спынены рух тралейбусаў № 10, 14, 39, 47, 58, 77; з 6:26 у раёне вул. Кальварыйская, 27 — № 4, 7, 9, 13, 14, 44, 58; з 6:29 на вул. Уманскай у бок пр. Дзяржынскага — № 8, 31, 47.

З 6:38 на вул М. Багдановіча (раён прыпыначнага пункта “Нікіціна”) у абодва бакі не ходзяць тралейбусы № 34, 46, 53; з 6:44 па ўсіх напрамках на пр. Пушкіна і вул. Прытыцкага — № 10, 39, 47, 77.

З 7:19 на пр. Дзяржынскага і вул. Гурскага няма руху тралейбусаў № 8, 31, 39, 47, 53; з 7:22 на вул. Чкалава (раён прыпынку “Гасцініца Спадарожнік”) у бок вул. Магілёўская — № 19, 59; з 7:24 на вул. М. Багдановіча, пл. Бангалор — № 37, 53.

З 7:46 арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 946 (дыспетчарская станцыя “Зялёны Луг-6” — пл. Багушэвіча).

Падзяліцца: