Лукашэнка на інспекцыі войскаў: Праверку праходзяць нават міністр абароны і дзяржсакратар, праверым усіх

13 лютага, Позірк. Пра важнасць праверак для падтрымання вывучкі войскаў на высокім узроўні заявіў Аляксандр Лукашэнка, інспектуючы 13 лютага падраздзяленні на 227-м агульнавайсковым палігоне (Барысаўскі раён Мінскай вобласці).
“Праверку праходзяць усе. І нават міністр абароны і дзяржсакратар [Савета бяспекі], — цытуе палітыка прэс-служба Міністэрства абароны. — Цяпер зіма такая, што праверым усіх”.
“Я не кажу, што гэта заўтра будзе. Але і не магу сказаць, што гэтага не будзе наогул”, — заявіў ён, імаверна, маючы на ўвазе сітуацыю, калі спатрэбіцца задзейнічаць войскі.
Звяртаючыся да вайскоўцаў, Лукашэнка заклікаў іх вучыцца. “На ўсялякі выпадак вучыцеся. Будзеце ўмець усё рабіць — будзеце жыць”, — сказаў палітык.
Раптоўная праверка баявой гатоўнасці распачалася 16 студзеня. Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што яна праводзіцца паводле новай сістэмы — фактычна ў абыход міністра абароны.
26 студзеня Лукашэнка анансаваў, што праверка будзе праходзіць да вясны.
У той жа дзень міністр абароны Віктар Хрэнін абвясціў пра пачатак яшчэ адной праверкі боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў — планавай.
Улады ў Мінску практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
На кантрольныя заняткі выведзеныя ракетныя сістэмы "Паланэз-М" і "Іскандэр-М"
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



